Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Брониславская базовая школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
д. Бронислав
Адрес:
246162 , Гомельская область, Житковичский район, д. Бронислав, ул. Молодёжная, д.11
Телефон:
8 02353 30660 (директор)
E-mail:
bronislav78@zhitkovichi.gov.by

Год благоустройства 2025 - Главное хозяйственное управление

                     

Информационный сборник технологических карт блюд и изделий

https://edu.gov.by/pitanie/

 

Як узнікла школа ў вёсцы Браніслаў...

 Светлай  марай  кожнага  селяніна  было  даць  сваім  дзецям  адукацыю.  Заўсёды  гэта  было  нялёгка,  часам  немагчыма,  і  прычына  таму – матэрыяльная.  Як  і  ў  даўнія  часы  ўменне  чытаць  і  пісаць,  так  і  цяпер – атрымаць  вышэйшую  адукацыю, што  тоесна – гэта  надзейны  сродак  палепшыць  сваю  долю.

     Пісьменны  чалавек,  якіх  на  вёсцы  налічвалася  адзін-два, а  то  і  ніводнага,  быў  паважаным,  адметным.  Да  яго  ішлі  людзі  з  паклонам – пачытаць  ліст,  напісаць  пісьмо  ў  горад  ці  ў  войска.  Пакуль  не  было  ў  вёсцы  школы,  дзеці  вучыліся  выключна  зімой,  бо  з  ранняй  вясны  да  позняй  восені  хапала  спраў  у  гаспадарцы,  у  тым  ліку  і  дзецям – пасвіць  гусей,  авечак  і  свіней. А  зімой  ў  вызначанай,  больш  прасторнай  хаце,  наняты  настаўнік – дарэктар,  звычайна  такі  ж  хлапчук,  які  закончыў  некалькі  класаў  прыходскай  школы,  вучыў  хлапчукоў  пісьму  і  арыфметыцы, - лічылася,  што  грамата дзяўчынкам  без  патрэбы.

У  Людзяневічах  пры  Міхайлаўскай  царкве,  разбуранай  ваяўнічымі  атэістамі  ў  1963  годзе,  была  царкоўна-прыходская  школа,  якая  выпускала  “грамацеяў”  для  гэтага  кутка  Палесся.  Далёка  не  ўсевёскі  і  хутары  мелі  такія,  “зімовыя”  школы  пісьменнасці.  У  “Сваздачы  аб  царкоўна-прыходскіх  школах  за  1890-91  навучальны  год  па  Людзяневіцкаму  прыходу”  адзначана,  што  “працуе  школа  пісьменнасці  на  хутары  Браніслаў,  адкрытая  ў  1889  годзе.  Навучае  дзяцей  мешчанін  К. Ляшкевіч  з  узнагародай  16  рублёў  за  вучэбны  год. Навучэнцаў  у  школе  7  хлопчыкаў.

    Хутка  пачаўся  смутны,  трывожны  час – войны,  рэвалюцыі,  справа  адукацыі  прыйшла  ў  заняпад.  Вясной  1921года  дзяржаўная  граніца  прайшла  па  рацэ  Случ,  побач  з  Браніславам,  адна  з  застаў  размясцілася  на  Лапацінай  Гары.  Сяляне  адчувалі  сябе  хоць  і  трывожна,  але  надзейна,  сябравалі  з  пагранічнікамі.  У  выглядзе  шэфскай  дапамогі  ў  1932  годзе  яны  пабудавалі  ў  вёсцы  дзве  цагляныя  вежы,  адна  з  іх  захавалася  да  гэтага  часу.  Рэдкая  ноч  абыходзілася  спакойна – граніцу  парушалі  шпіёны  і  дыверсанты,  знаходзіліся  ахвотнікі  наведаць  Польшчу  і  з  нашага  боку.

     Раней,  чым  у  іншых  вёсках,  сяляне  Браніслава  вярнуліся  да  навучання  дзяцей.  Нанялі  настаўніка,  Уладзіміра  Паўлавіча  Акінчыца,  які  адразу  пасля  выгнання  з  краю  палякаў  улетку  1920  года  ў  хаце  Івана  Дзмітрэнкі  распачаў  з  восені заняткі.   А  разважлівыя,  памяркоўныя  браніслаўцы – Рыгор  Ранчынскі,  Іван  Кананучанка  і  іншыя  раздумвалі,  як  пабудаваць  у  вёсцы  школу. Яны  збіралі  грашовыя  сродкі  ў  тых  сем’ях,  дзеці  якіх  павінны  навучацца,  нарыхтоўвалі  і  вазілі  драўніну,  збіралі  салому  для  даху  будучай  школы.  І  да  першага  верасня  1922  года  школа  ў  Браніславе  была  пабудавана.  Яна  размясцілася  ў  цэнтры  вёскі,  да  якой да  таго  часу  далучаліся  дзве  прылеглыя  вёскі,  Свірнішчы  і  Капліца: на  высокай  пясчанай  гары,  што  падковай  акаймляла  цэнтр  вёскі.  Канцы  яе  ўпіраліся  ў  былую  рэчку  Скрыпіцу, якая  па  невядомых  прычынах змяніла  да  таго  часу  старое  рэчышча.  Гэта  быў  даволі  прасторны  патых  часах  будынак – адзін  вялікі  клас,  дзе  можна  было  паставіць  парты  для  амаль  паўсотні  вучняў,  два  меншыя  і  настаўніцкая.  Век  будынка  быў  доўгі,  толькі  ў  1978  годзе,  калі  пабудавалі  новую  двухпавярховую  школу,  яго   разбурылі.

     Дзяцей  у  вёсцы  ў  тыя  часы  было  вельмі  многа,  яны  не  маглі  змясціцца  ў  школе.  І  ў  1935  годзе  ў  Браніславе  пабудавалі  новую,  больш  прасторную  школу – сямігодку,  урачыстае  адкрыццё  якой  было  прымеркавана  да  кастрычніцкага  свята.  Дырэктарам  школы  з  1935 года  быў  А. С. Хрушчоў, добры  чалавек,  выдатны  педагог.  Родам  ён  быў  з  Магілёўскай  вобласці,  тут  ажаніўся,  нарадзілася  двое  дзяцей.  А  ў  1939  годзе, калі  Чырвоная  Армія  ад  Случы  рушыла  на  захад,  да  Брэста,  у  войска  забралі  ўсіх  вясковых  настаўнікаў  прызыўнога  ўзросту,  у  тым  ліку  і  дырэктара  школы,  настаўніка  П. А. Барысаўца;  тады  з-за  адсутнасці  настаўнікаў  закрылася  і  сямігодка  ў  Градзе.

     А.С.Хрушчоў  загінуў  улетку  1943  года  на  Курскай  дузе.  Яго  на  пасадзе  дырэктара  замяніла  настаўніца  Шкапцова.  У  новай  школе  былі  пакоі  для  сямі  вучэбных  класаў,  піянерскі  пакой,  спартыўная  зала,  майстэрня,  два  жылыя  пакоі  для  настаўнікаў.Вялікі,  светлы  будынак  у  выглядзе  літары  П  з  мноствам  вокнаў  размяшчаўся  на  месцы  сучаснай  спартыўнай  пляцоўкі,  насупраць  магазіна.  У  старым  будынку  школыда  вайны  быў  фельчарска-акушэрскі  пункт,  а  пасля  выгнання акупантаў – зноў  школа.

     Шмат  пакут  нацярпелася  вёска  ў  гады вайны.  Тут  размяшчаўся  варожы  гарнізон.  У  хатах,  што  стаяць  і  сёння,  кватаравалі  гітлераўскія  салдаты,  у  іншых  пакутавалі  савецкія  ваеннапалонныя.  Многія  будынкі, у  тым  ліку  і  школа,  былі  разабраны  для  будаўніцтва  ўмацаванняў  на  блізкай  адсюль  чыгунцы,  для  абароны  ад  партызан.

     Пасля  вызвалення  краю  ад  фашысцкай  навалы  было  яшчэ  шмат  дзяцей  даваенных  гадоў  нараджэння.  Гэта  потым – у  канцы  50-х, пачатку  60-х  у  выпускных  класах,  здаралася,  было  7-10  вучняў: наступства  ваеннага  ліхалецця.  З  вёскі  Загацце  перавезлі  хату  раскулачанага  да  вайны  селяніна  Сініцы  і  прыстасавалі  яе  для  двух  класаў.  У  Браніслаўскую  сямігадовую  школу  хадзілі  вучні  з  суседніх  вёсак  Града  і Лагвошчы,  штодня  пешшу  за  пяць  кіламетраў.  Да  вайны  там  існавалі  свае  сямігодкі,  прычым  нацыянальны6 у  Градзе -  украінская,  у  Лагвошчах -  польская.  Вайна  прынесла  шмат  гора,  большасць  вучняў  былі  сіротамі.  Цяжкасці  і  нястача  на  кожным  кроку…  У  некаторыя  гады ў  выпускных  класах  не  было  ніводнага  вучня  з  Браніслава,  а  толькі  з  Лагвошчаў  і  найбольш  з  Грады.  Вялікай  павагай  карысталіся  настаўнікі – удзельнікі  Вялікай  Айчыннай  вайны  Я.П. Талаш,  Ю.Ц. Дабасевіч,  К.І. Акінчыц,  Я.М. Сінякоў,  М.І. Казлоўскі, М. І. Новік,  а  таксама  Б.С. Ранчынскі,  Г.В. Альвінская, А.К. Кавалёў.  Гэта  былі  сапраўдныя  педагогі,  якія  нешкадуючы  сіл  і  здароўя,  усё  аддавалі  справе выхавання  новага  пакалення,  шчодра  сеялі  “разумнае, добрае, вечнае…”

60 – 70-я  адметны  небывалым  узростам  нараджальнасці, дзяцей  у  вёсках  было  ўсё  больш.  Да  старой  школы  дадалі  яшчэ адзін  будынак, і ўсё  роўна  вучняў  было  цяжка  размясціць  нават  у  дзве  змены.  Штогод  налічвалася  каля  50  выпукнікоў.  Востра  паўстала  неадходнасць  будаўніцтва  новай  школы,  і  ў 1975  годзе  яно  распачалося  ў  полі,  на  ўскраіне  вёскі.  Гэта  быў  прасторны  двухпавярховы  будынак – класныя  пакоі,  спартыўная  зала,  сталовая,  майстэрня,  пакоі  для  гурткоў. Узводзілі  школу  Жыткавіцкія  будаўнікі,  дапамагалі,  як  і  раней,  самі  сяляне,  настаўнікі,  работнікі раяна.  У  1978  годзе  новы  будынак школы  ўступіў  у  эксплуатацыю.

     За  ўсю  доўгую  гісторыю  школы  тут  працавала  шмат  выдатных,  адданых  сваёй  справе  педагогаў.  У  пасляваенны  час  яе  ўзначальвалі  Г.В. Альвінская,  М.Р.Зашчарынскі,  С.П.Ачапоўскі,  на  працягу  больш  20 гадоў – Б.С.Ранчынскі, чалавек  рэдкай  душэўнасці,  клопатамі  якога  вялося будаўніцтва  новай  школы.  Барыс  Сямёнавіч,  не  маючы  вышэйшай  адукацыі,  амаль  у  60-м  узросце  закончыў  завочна  Мазырскі  педінстытут.

Загадчыкамі па вучэбнай  частцы  ў  розныя  гады  працавалі  Р.З.Мельцэр,  Г.ф.Барадзінец,  А.А.Ахрамовіч,  Л.М.Цупік  і  іншыя. Затым  дырэктарамі  школы  была  яе  нядаўняя  выпускніца  К.С. Сергіенка,  В.А.Хаміцэвіч,  С.Р. Таненя.

     За  больш  чым  50  пасляваенных  гадоў  тут  працавалі  многія  дзесяткі. Сярод  іх – А.М.Дашкевіч,  В.А.Трусава,  М.Л.Кулакевіч,  М.К.Краўчанка,  М.М.Кухарчык,  В.Д.Дудзіч,  Н.М.Ярмольскі,  С.С.Шырчанка,  Я.Н Шаўчук,  А.І.Казлова,  А.Д.Літвінка,  В.В.Таргонская,  М.І.Ляшкевіч,  А.Л.Юдэнка,

вы  аварыі  ў  Чарнобылі,  няшчасныя  выпадкі,  невылечныя  хваробы  робяць  сваю  справу.Е.В.Гарбар,  К.А.Вячорка,  А.І.Гулюта,  В.П.Некрашэвіч,  М.У.Харытановіч, Я.П.Талаш,  В.Ф.Птушко,  Н.Я.Пупарэвіч,  Л.С.Сергіенка,  А.А.Дрынеўская, В.Ф.Феранц,  З.Ф.Шырай,  М.М.Вянгура  і  многія  іншыя.

     Па-ранейшаму  павагай  і аўтарытэтам  сярод  вучняў  і  настаўнікаў  карысталася  старэйшае  пакаленне  педагогаў  з  амаль  50-гадовым  стажам  работы – Барыс  Сямёнавіч  і  Ганна  Віктараўна  Ранчынскія,  Максім  Іванавіч  Новік,  Міхаіл  Іванавіч  Казлоўскі,  Юрый  Целясцінавіч Дабасевіч. Усе  яны  ў  апошнія  гады  пайшлі  з  жыцця…

     Асабліва  славілася   школа  ў  раёне  і нават  у вобласці  ў  60-70-я  гады. Дзякуючы  намаганням  усяго  калектыва,  і  асабліва  няўрымслівага  Аляксандра  Купрыянавіча  Кавалёва,  тут  на  вельмі  высокі  ўзровень  была  пастаўлена  выхаваўчая,  спартыўная, пошуковая  работа.    Спартыўныя  каманды  і  асобныя  атлеты  лідзіравалі  ў  многіх  відах  спорту.  Вучні  рабілі  паходы  на  месцах  баявой  славы,  знаходзілі  невядомых  герояў.  Асабліва  цесная  сувязь  завязалася  з  адной  з  пагранічных  застаў  каля Брэста,  вучні  выхавалі і перадалі  туды  службовага  сабаку.  Яны  былі  частымі  гасцямі  ў  пагранічнікаў, тыя  нярэдка  наведвалі  школу. Школьная  піянерская  дружына  нездарма  насіла  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Аляксандра  Кіжаватава.

    Лёс  ужо  не  соцень,  магчыма,  тысяч  людзей  звязаны  з  Браніслаўскай  школай,  якая  адзначае  цяпер  сваё  80-годдзе – яе  былых  вучняў  і  настаўнікаў.  Толькі  ў  пасляваенны  час  яе  сцены  пакінулі  1450  чалавек. Цяжка  прасачыць  далейшы  лёс  кожнага  з  іх.  Не  выйшлі,  магчыма,  адсюль  артысты  і  вучоныя,  касманаўты,  але  нямала  выпускнікоў  атрымалі  вышэйшую  адукацыю,  плённа  працуюць  ва  ўстановах,  на  заводах  і  на  палях  тыя,  хто  выбраў  няпростую  дарогу  хлебароба  ці  рабочага.

     Вядома,  што  пракурорам  у  адным  з  расійскіх  гарадоў працуе былы  выпускнік  школы  Л. А. Тарлецкі.  Намеснікам  старшыні  Гомельскага  абласнога  суда  з’яўляецца  Анатоль  Дудзіч.  У  Гомельскай  пракуратуры  працуе  і  Аляксандр  Пракаповіч.  Кандыдатам  тэхнічных  навук  стаў  Г.І. Нікіценка. На  працягу  дзясяткаў  гадоў  працавала  дырэктарам  Людзяневіцкай  сярэдняй  школы  Н.Б.Кліменка.  Эдуард  Санак  узначальваў  Міністэрства сельскай  гаспадаркі  ў латвійскім  урадзе.  Рыгор  Лаўніковіч – начальнік  аддзела  ўпраўлення  даследавання  якасці  трактароў  на  МТЗ. Выкладала  фізкультуру  ў  Мазырскім  педагагічным  інстытуце  Ганна  Харытановіч, выдатная  спартсменка-лыжніца.  Валер  Дудзіч  быў  намеснікам  начальніка Пінскага  рэгіянальнага  ІВЦ,  Мікалай  Шчур  працуе  загадчыкам  стаматалагічнай  паліклінікі  ў  г. Гомелі.  В.В.Шырчанка – начальнік  аддзялення  “Белсаюздруку”  ў  Жыткавічах,  старшыня  раённай  арганізацыі  воінаў-інтэрнацыяналістаў.  Начальнікам  цэха  на  “Гомсельмашы”  працуе Мікалай  Жукавец,  начальнікам  участка – Васіль  Сарока.  Леанід  Феранц – галоўны  інжынер  Кіргізскага  тэлецэнтра,  заслужаны  работнік  Кіргізіі.

     Без  бацькі  раслі  сыны  В.У.Рыдзецкай.  Абодва  сыны  атрымалі  вышэйшую  адукацыю,  Уладзімір  Рыдзецкі – загадчык  сельскагаспадарчага  аддзела  Салігорскага  райвыканкама,  Алег – выкладчык  фізкультуры  ў  Гродненскім  медыцынскім  інстытуце.  В.І.Балбуцкая – менеджэр  Жыткавіцкага  леспрамгаса.  Сын  калгаснага  механізатара  Ф.П.Бугука  Віктар  Бугук  кіраваў  “Райсельгастэхнікай” , быў  дырэктарам  саўгаса  “Жыткавічы”,  цяпер  узначальвае  раённую  паліўную  гаспадарку.  Пятро  Галіцкі – святар,епіскап  Прыволжскага  рэгіёну.

     Нямала  сярод  выпускнікоў  школы  афіцэраў.  Іван  Галячанка – палкоўнік,  Валянцін  Белашыцкі – падпалкоўнік,  першы – тапаграфіст,  другі – сувязіст.  Сяргей  Канапацкі – палкоўнік, камандзір брыгады ў Баранавічах.  Афіцэрам  стаў  і  Павел  Харытановіч.  Сяргей  Феранц – маёр  унутраных  войск. Намеснікам  начальніка  Жыткавіцкага  РАУС  працаваў  Адам  Трафімовіч.

     Выдатных  сыноў-людзей  і спецыялістаў  выхаваў  настаўнік  Ю.Ц. Дабасевіч.  Усе  яго  тры  хлопцы – Мікалай,  Барыс  і  Аляксандр  сталі  маракамі,  апошні – капітан  2-га  рангу.  Іх  сусед  па  вясковай  вуліцы  Аляксандр  Кавалёў  закончыў  Ленінградскае  вышэйшае  марское  вучылішча  імя  Папова.  Валер  Румянцаў – Калінінградскае,  цяпер  марскі  пехацінец,  капітан.  Маракамі  сталі  Аляксандр  Маслаўскі,  Мікалай  Нікіценка.  Уладзімір  Сцяпура  закончыў  Ленінградскі  інстытут  кінематаграфіі,  Анатоль  Мотах – майстар  “залатыя  рукі”  у  НДІ  Мінскага  завода  вылічальнай  тэхнікі.

     Нямала  сем’яў,  дзе  не  адзін,  а  большасць  дзяцей-выпускнікоў  школы  атрымалі  вышэйшую  адукацыю:  М.П.Шчура,  І.М.Нікіценка,Ф.Р.Феранца,   

Б.С.Ранчынскага,   М.В.Румянцавай,  С.А.Сергіенкі,  В.А.Дудзіча,  Волчакоў  і  іншых. Многа  сярод  былых  вучняў  школы  бухгалтараў,  педагогаў,  інжынераў,  прадпрымальнікаў, а таксама  механізатараў сельскагаспадарчай вытворчасці.

У  кожнага – свая  жыццёвая  сцяжынка,  свой  лёс.  Як  не  згадаць  трох былых   таварышаў,  амаль  аднагодкаў,  якія  насілі  адно  імя  Валянцін: Дабравольскі, Новік  і  Белашыцкі.  Усе  трое  загінулі  прыкладна  ў  адзін  час:  першыя  два  ў  аўтакатастрофах, а  падпалкоўнік  Белашыцкі  страціў  здароўе  на  службе  ва  Узброенных  сілах  на  ракетных  палігонах…  Праз  некаторы  час  заўчасна  не  стала  і  Валянціна  Дземянчука.

    На  жаль, многіх  былых  выпускнікоў,  якія  заўчасна  пайшлі  з  жыцця,  не  далічваецца  школа:  наступствы аварыі ў Чарнобылі, няшчасныя выпадкі, невылечныя хваробы робяць сваю справу.

… Час  ідзе.  Сёлета  ў  школу  прыйшлі  першакласнікі,  апошні  год  будуць  навучацца  тыя,  хто  праз  год  пакіне  школу  і  пойдзе  ў  самастойнае  жыццё,  працягваць  вучобу – усяго  105  вучняў.  Школа  назаўсёды  застанецца  ў  іх  памяці,  думках,  успамінах  як  першая,  надзейная  і  памятная  прыступка  жыцця.  Увесь  педагагічны  калектыў,  начале  з  дырэктарам  С.Р.Таненя,  усяго  17  чалавек,  робіць  усё,  каб  навучыць  іх  асновам  пісьменнасці,  а  таксама  жыцця.  Няма  сумнення, што  ўсе  цяжкасці,  якія  перажывае  сёння  сістэма  адукацыі  наогул, будуць

пераадолены,  і  Браніслаўская  базавая  школа  будзе  па-ранейшаму  знаходзіцца  ў  ліку  перадавых  у  раёне.

     Прайшло  40  гадоў  з  таго  часу,  калі  вясновым  днём  1962  года  пакінулі сваю  школу  і  мы,  18  вучняў,  якія  ўпершыню  навучаліся  замест  7 класаўпа  8-гадовай  праграме.  Па  рознаму  склаўся  лёс  усіх  нас,  раскідала,  як  ветрам,  па  ўсім  свеце.

     Думаю,  што  будзе  дазваляльна  назваць  усіх  сваіх  аднакласнікаў,  пра  якіх  я  не  забываю,  часта  ўспамінаю…  Валянцін  Белашыцкі, Аляксандр  Маслаўскі,  Ядзя  Лаўніковіч,  Валянцін  Дабравольскі, Сяргей  Галячанка,  Ніна  Ардынская,  Косця  Сінякоў,  Ларыса  Дудзіч,  Валер  Казлоў,  Ніна  Федарэнка,  Галя  Альвас, Ніна  Харытановіч,  Валодзя  Таргонскі,  Валя  Катовіч,  Павел  Харытановіч,  Леанід  Дземянчук.


 


 


 


 

 

В жизни нет нерешаемых проблем.

Выход есть всегда!

Если Вы:

  • стали жертвой или свидетелем насилия в семье, в школе, на улице;
  • заметили факты семейного неблагополучия;
  • Ваши близкие или друзья злоупотребляют спиртными напитками, хотят попробовать или употребляют наркотические вещества;
  • чем-то не можете поделиться с родными и друзьями, или есть вопросы, которые Вы не решаетесь им задать…

Не оставайтесь равнодушными!!!

Не ждите трагедии!!!

Действуйте сейчас – обратитесь за помощью!!!

ЗВОНИТЕ на ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ

и поделитесь тем, что происходит у Вас.

Телефон доверия для детей, подростков и их родителей:

 52-9-65 (CППС)

51-8-83 (Директор СПЦ)

Наши специалисты готовы помочь Вам в разрешении трудностей, возникающих в школе, на улице и дома. Наши психологи готовы проконсультировать Вас по вопросам детско-родительских отношений, межличностных конфликтов и другим проблемам.

Мы работаем:   пн.-пт. с 8.00 до 17.30

Консультации анонимные, бесплатные.

Также Вы можете направить электронное обращение специалистам центра на нашем сайте в разделе Обратная связь.

Мы обязятельно рассмотрим его в кратчайшие сроки и дадим Вам ответ.

Электронная почта: zhitkovichi-spc@mail.ru

Информация о действующих службах, оказывающих социальную и психологическую помощь в кризисных состояниях, в т.ч. экстренную психологическую помощь

Телефон учреждения образования - 8 02353 72 1 38

Телефон педагога социального - 8 0 44 763 05 44

Телефон заместителя директора по учебно-воспитательной работе - 8 029  517 36 75

                                                      Режим работы: круглосуточно

Республиканская телефонная «горячая линия» по оказанию

психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в кризисную ситуацию

 8 801 100 1611

«Телефон доверия» Гомельского городского центра социального

обслуживания семьи и детей

        170

«Телефон доверия» учреждения «Гомельская областная клиническая психиатрическая больница»

Телефон доверия УВД Гомельского облисполкома

              802323151-61

8 0232 701515








 






 






 





 






 

В г.Минске 1 февраля 2025 года в 11.00 состоится церемония награждения победителей и призеров заключительного этапа республиканской выставки-конкурса декоративно-прикладного творчества учащихся «Калядная зорка». Поздравляем педагога Шостак Л.Л. и ее учащихся

В новогоднем обращении к белорусам, президент Республики Беларусь объявил, что 2025 год в Беларуси будет Годом благоустройства, а вся пятилетка – Пятилеткой качества.

Ни для кого не секрет, что самое любимое детское развлечение зимой – катание на санках, лыжах, коньках и тюбингах. К сожалению, очень часто именно такие зимние забавы становятся причиной многих травм, особенно в период школьных каникул, когда дети больше располагают свободным временем, чаще находятся на улице и остаются без присмотра взрослых

ГУО «Брониславская базовая школа»
приглашает на мероприятия в период
зимних каникул в рамках профилактической
акции «В Новый год без правонарушений!»
(26-31.12.2024/03-06.01.2025)

18 декабря 2024 в 20:56 | Савич Ж. В. | нет комментариев

На носу самые долгожданные зимние праздники – Нового года и Рождество. А какой же Новый год без праздничной елочки? Многие уже задумались о покупке и установке лесной красавицы. Но в атмосфере праздника не стоит забывать о безопасности. Чтобы Новый год и Рождество оставили только счастливые воспоминания, давайте вместе вспомним несложные правила.

18 декабря 2024 в 20:50 | Савич Ж. В. | нет комментариев

По доброй традиции руководители всех уровней государственной власти, представители общественных объединений придут с подарками в детские дома-интернаты, приюты, центры коррекционно-развивающего обучения, опекунские, приемные, многодетные семьи и поздравят юных белорусов с новогодними праздниками. Торжественное открытие акции состоится в Витебске. Далее марафон добрых дел подхватит вся страна.

Основным событием акции станет традиционная ёлка во Дворце Республики с участием Главы государства. На празднике соберутся более 2 тысяч детей из разных уголков Беларуси.

В течение месяца во всех регионах страны будут организованы праздничные представления, новогодние утренники, акции, развлекательно-игровые и концертные программы, челленджи и фестивали. Акция «Наши дети» продлится до 15 января 2025 года.

18 декабря 2024 в 20:48 | Савич Ж. В. | нет комментариев

Выборы – это форма участия граждан Республики Беларусь в управлении государством.

Выбирая Президента, депутатов Палаты представителей и членов Совета Республики Национального собрания, депутатов местных Советов, делегатов Всебелорусского народного собрания, мы выбираем людей, которые будут принимать государственные решения, и таким образом влияем на путь развития нашей страны

18 декабря 2024 в 20:46 | Савич Ж. В. | нет комментариев
Стена