Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Хотели бы вы учиться в субботу?
Всего 83 человека

Лагвощанская начальная школа

Дата: 24 октября 2014 в 12:47, Обновлено 24 октября 2014 в 13:01

 

   

         СПИСОК  УЧИТЕЛЕЙ ЛАГВОЩАНСКОЙ  НАЧАЛЬНОЙ ШКОЛЫ (на основании приказов за 1964-2005гг.)

                                        ( в 2005  году  школа  расформирована)

Директора  НШ:        

  Хомяк(Таргонская) Екатерина Антоновна-(1948-1985)

 Таргонская (Таненя) Тамара  Михайловна-(!!!!-1992)

 Таболич  Галина  Николаевна – (1992-2005)

Учителя:

1.Бандюк  Вячеслав  Леонидович

2.Добасевич  Юрий  Телестинович

3.Кузмич (Ходина)  Лариса  Петровна

4.Костюк  Л. Г.

5.Костюк  Алла  Михайловна

6.Лавникович  Мария  Николаевна  (1944 г.)

7.Маркевич  Наталья  Александровна

8.Масло  Полина  Петровна

9.Примак  Ядвига  В.

10.Рольбанд  Ф. С.

11.Рудковская  Татьяна  Александровна

12.Соловей (Харитонович)  Мария  Владимировна

13.Сарочик (Носкевич)  Анна  Евгеньевна

14.Санок  Вера  Казимировна  (1945-1948)

15.Таргонская (Таненя) Тамара  Михайловна

16.Таболич  Галина  Николаевна

17.Углова  Валентина  Ильинична

18.Федорович  Валерьян   (до 1941 г.)

19.Хомяк (Таргонская) Екатерина  Антоновна

20.Швец  Полина  Мартиновна

З  УСПАМІНАЎ  БЫЛОГА  КІРАЎНІКА  ГРАДАЎСКОЙ  ПАЧАТКОВАЙ  ШКОЛЫ  ГОЛАДА  ІВАНА  КІРЫЛАВІЧА , 1923 года нараджэння

 

   Першая  школа  ў  вёсцы  Града  была  адкрыта  ў 1922  годзе. У  гэты  час у  вёсцы  жылі  пераважна  перасяленцы  з  Украіны, размаўлялі  яны  на  ўкраінскай  мове, і  школа была  ўкаінскамоўная. У  1931  годзе  адкрыты  дзіцячы  сад – яслі. Гэта  школа  знаходзілася  ў  пачатку  сённяшняй  вёскі.  У  час  Вялікай Айчыннай  вайны  ў  маі  1944  года  школа  была  спалена  фашыстамі. Доўга  на тым  месцы, дзе  была  школа,  быў  курган, на  якім  людзі  знаходзілі  школьныя  рэчы. Нават  быў  знойдзены  медны  пазелянеўшы  школьны  званок.   Нейкі  час  дзеці  вучыліся  ў хатах   Федарэнкі  Аляксандра  і  Майстрэнкі  Марыі. У  1946  годзе  пад  школу  быў  перавезены  дом  з  вёскі  Дзедаўка. У  гэтай  школе  пачаў  свой  настаўніцкі  шлях  Голад  Іван  Кірылавіч.  Дзяцей  было  шмат, успамінае  Іван  Кірылавіч, школа  працавала  ў  дзве  змены. У  дапамогу    яшчэ  прыслалі    настаўнікаў  Ярыга   Аляксандра і  Кабец   (імя  запамятаў). У  школе  адчуваўся  недахоп  месцаў  для  вучняў  і  рашылі  прыбудаваць   да  школы  драўляную  прыбудоўку.  Знаходзіўся будынак  школы  на  тым  жа  месцы,  дзе  была  сучасная  школа. Сучасная  школа  пабудавана  ў  1950  годзе. У  новай  школе  змяніўся  і  настаўніцкі  калектыў. Іван  Кірылавіч  застаўся  працаваць  і  ўзначальваць  школу,  а  прыслалі  Шлык  Надзею  і  Мондзель  Людмілу,  якія  працавалі  ў  гэтай  школе нядоўга.  На  іх  месца  прыслалі  настаўніка  Лазарэвіча,  потым Лазарэвіча пераводзяць  працаваць  у  вёску  Юркевічы. У  гэты  час  у  мясцовы  калгас  уладковаецца  на  працу  новы  старшыня,  які  прывёз  з  сабой  маладую  жонку-настаўніцу  Меланіч ( Мотах )  Валянціну  Лявонцьеўну. Валянціна  Лявонцьеўна  працавала  ў  гэтай  школе  да  1987  года,  затым  пайшла  на  пенсію.  У 1968  годзе  была  пабудавана  новая цагляная  школа. Голад  Іван Кірылавіч  працаваў  у  Градаўской  пачатковай  школе  да  1979  года,  а  потым  быў  пераведзены  працаваць  у  пачатковую  школу  вёскі  Сукачы,  адкуль  і  пайшоў  на  заслужаны  адпачынак.У  2005  годзе  Градаўская  пачатковая  школа  была  расфарміравана  па  эканамічных  абставінах.  Дзяцей  было мала, памяшканне  школы  патрабавала  капітальнага  рамонту.  Некалькі  гадоў  будынак  школы  пуставаў. Пасля  капітальнага  рамонту  на  сродкі  замежнага  дабрачыннага  фонду  ў  2010 годзе  ў будынку  школы  размясціўся  дом  сямейнага  тыпу.  Прыёмнымі  бацькамі  стала  сям’я  з  вёскі  Града    Канстанціна  Міхайлавіча  і  Тамары  Міхайлаўны  Цупікаў.

 

                                                                                      (снежань,  2013 г.)

             УСПАМІНЫ  СТАРАЖЫЛАЎ  в. ЛАГВОШЧЫ

 

У  якім  годзе  пачала  працаваць  школа  ў  вёсцы  Лагвошчы  дакладна  ніхто  не  ведае,  але  вядома,  што  ў  1930  годзе  адзін  хлопчык  ужо  скончыў  сем  класаў  Лагвашчанскай  сямігадовай  школы.  Насельніцтва  вёскі  Лагвошчы  ў  сваёй  большасці  было  польскай  нацыянальнасці.  У  сувязі  з  гэтым  Лагвашчанская  сямігадовая  школа  да  Вялікай  Айчыннай  вайны  была  польскамоўнай. Старажылы  ўспамінаюць,  як  будавалі  гэтую  школу  ўсёй  вёскай. Школа  адтрымалася  вельмі  прыгожая,  помніцца  вялікая  светлая актавая  зала  і  незвычайнага  дызайну  ганак. Запомніліся  настаўнікі:  Федаровіч  Валяр’ян (ён  быў і  дырэктар)  і  настаўнік  Калядка.У  1941  годзе,  на  трэцяй  нядзелі  верасня,  школу  спалілі  нямецкія  захопнікі.  На  сённяшні  дзень  можна  знайці  месца,  дзе  стаяла  школа.  Гэта  невялікі  ўзгорак  у  цэнтры  вёскі,  на  якім  растуць  высокія  стройныя  бярозы.  У  летнія  цёплыя  дні  ў  гэтым  ляску  збіраецца  вясковая  моладзь  адпачываць,  і,  можа,  не  ўсе  ведаюць,  што  на  гэтым  месцы  калісьці  іх  продкі  атрымлівалі  веды.

    У 1944 годзе  ў  вёсцы  Лагвошчы  была  адкрыта пачатковая  беларускамоўная  школа.  Школа  адкрылася ў  хаце   Каралёвых. Першай  настаўніцай  была  Марыя  Мікалаеўна  Лаўніковіч  з вёскі  Юркевічы. Дзяцей  было  многа,  у  адной  хаце  не  памяшчаліся,  таму  частка  вучняў  вучылася  яшчэ  ў  адной хаце,  якая  стаяла  каля  сучаснага  магазіна.  У  гэтых  школах  стаялі  доўгія  лаўкі,  на  якіх  сядзелі  вучні ў час  заняткаў. Старажылы  ўспамінаюць  тагачасных  настаўнікаў:  Паліну  Паўлаўну,  Паліну  Мартынаўну  Швец  з  вёскі  Людзяневічы,  Веру  Уладзіміраўну  з  вёскі Падвосце,  Веру  Казіміраўну  з  вёскі  Лагвошчы.Паступова  хату  Каралёвых  крыху  рэканструявалі,  зрабілі  ў  ёй  два  класных  пакоі,  настаўніцкую,  калідор.  Школа  працавала  ў  дзве  змены. У  1948  годзе  прыехала  па  размяркаванні  з  Калінкавіцкага  раёна  працаваць  у  школу  Хамяк (Таргонская) Кацярына  Антонаўна.  Усю  сваю  настаўніцкую   дзейнасць  яна  правяла  ў  гэтай  школе, была  загадчыцай.  У  1986  годзе  школа  з-за  аварыйнага  становішча  старога будынку была перавезена  ў  новы  цагляны  будынак,  куплены  аддзелам  адукацыі  ў  сям’і  Таргонскіх,  якія  пераехалі  на  новае  месца  жыхарства  ў  горад  Жыткавічы. З  1992  года  па  2005  год  загадчыцай  школы  працавала  Таболіч  Галіна  Мікалаеўна.  Дзяцей  станавілася  ўсё  менш  і  менш,  школа  патрабавала  рамонту  і  па - гэтаму  ў  2005  годзе  школу  расфарміравалі. Праз  год  у  будынку  школы  быў  адкрыты  сельскі  дом  культуры.

                                                                            (снежань, 2013г.)

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.