Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

экспозиция "Память и боль белорусской земли"

Дата: 25 ноября 2024 в 10:11, Обновлено 25 ноября 2024 в 10:16
Автор: Савич Ж. В.

У музеі дзяржаўнай установы адукацыі “Браніслаўская базавая школа” дзейнічае   экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” якая была створана ў 2022 годзе.

Цэнтральнае месца экспазіцыі - гэта інфармацыйны стэнд, дзе адлюстроўваецца спіс вёсак Жыткавіцкага  раёна, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, указана колькасць дамоў і колькасць загінуўшых мірных жыхароў. Матэрыял суправаджаецца фатаграфіямі і картамі.

Стэнд “Вязні, фашысцкае рабства”. Гэты стэнд прысвечаны трагедыі мільёнаў беларусаў, сагнаных у нацысцкае рабства і якія трапілі ў канцлагеры.

У тэматычнай выстаўкі прадстаўлены кнігі, успаміны вязняў, розныя архіўныя дакументы, якія расказваюць аб фактах генацыду ў гады вайны, аб трагічных падзеях таго часу на тэрыторыі Жыткавіцкага  раёна, лёсах землякоў- вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Стэнд “Спаленыя вёскі” тут знаходзіцца інфармацыя аб вёсках Жыткавіцкага раёна. Вёска Браніслаў таксама тут ёсць. У Браніславе да вайны налічвалася 117 двароў, а пасля вайны засталося 21. Старажылы рассказвалі, што ў час вайны згарэла дзве хаты, які ж лёс напаткаў астатнія? Аказваецца, фашысты разабралі более 90 хат для ўмацавання вакол чыгункі, бо вельмі баяліся партызан. Старыя, жанчыны, дзеці вымушаны былі жыць у буданах ці зямлянках, збудаваных на “скорую руку”. Хіба ж гэта не генацыд?. Якое права мае чужынец прыйсці на маю зямлю і вырашаць, хто павінен жыць, а хто не!?

Макет з калючага дроту. А за ім з фотаздымкаў глядзяць з тых далёкіх жудасных часоў мае равеснікі ў паласатым адзенні. У іх вачах горыч, боль і нямое пытанне: за што?

Стэнд “Крымінальная справа”. Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года распачата крымінальная справа па факту генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў у сувязі са зверствамі нямецкіх акупантаў. Звесткі дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі, якая падвергнулася генацыду, спыніць спробы абясценіць гістарычную памяць”

Ніхто і нішто не можа пазбавіць нас гістарычнай памяці. Бо нас усіх аб’ядноўвае вялікая любоў да Радзімы. Нас аб’ядноўвае памяць і боль кожнай сям’і, памяць і боль маёй краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.