Аб арганізацыі прыёму ў I класы
ў 2026/2027 навучальным годзе
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 №322, Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 №285, пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2026 №02-01-11/3234/дс/, загада галоўнага ўпраўлення адукацыі “Аб прыёме ў I класы ў 2026 годзе” ад 18.03.2026 №212, загада аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама ад 20.03.3036 №130, з мэтай забеспячэння арганізаванага прыёму дакументаў у I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (далей УАСА)
ЗАГАДВАЮ:
1. Арганізаваць прыём навучэнцаў ў I класы на 2026/2027 навучальным годзе.
2. Назначыць адказным па ўстанове адукацыі па прыёму дакументаў ў I класы на 2026/2027 навучальны год намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Савіч Ж.В.
3.Намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Савіч Ж.В.:
3.1.перагледзець замацаваныя за ўстановай адукацыі тэрыторыі з мэтай забеспячэння пражываючым на гэтай тэрыторыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, доступа да яго атрымання ў тэрмін да 01.04.2026.
3.2 забяспечыць работу “гарачай лініі” ва ўстанове адукацыі па пытаннях прыёму навучэнцаў ў I класы на 2026/2027 навучальны год з 04.05.2026 па 28.08.2026 года па нумары тэлефона 3-06-60, у аддзеле адукацыі па нумары тэлефона 5-51-10;
3.3. размясціць на сайце ўстановы адукацыі не пазней 03.04.2026 аб рабоце гарачай лініі па прыёму ў I класы, тэлефон і графік “гарачай лініі” з 04.05.2026 па 28.08.2026;
3.4. падрыхтаваць інфармацыю аб кантрольных лічбах прыёму ў I класы на 2026/2027 навучальны год, аб дзецях па ўсеобучу, але не пражываючых па мікрараёну;
3.5. ажыццяўляць штотыднёвы збор інфармацыі (па пятніцах) і прадастаўляць у аддзел адукацыі аб колькасці прынятых заяў у I класы ад законных прадстаўнікоў непаўналетніх, пражываючых у мікрараёне УАСА, колькасці пададзеных заяў ад законных прадстаўнікоў непаўналетніх, не пражываючых у мікрараёне, на свабодныя месцы;
3.4.прыём і рэгістрацыю заяў ад законных прадстаўнікоў непаўналетніх, не пражываючых па мікрараёну рэгісрыраваць у спецыяльна адведзенай кнізе ў ходзе асабістага прыёму грамадзян кіраўніком установы адукацыі (з 17 па 28 жніўня 2026 года);
3.5. у выпадку звяртання да 12 чэрвеня да кіраўніка УАСА законных радстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенай УАСА, заяву рэгістрыраваць як зварот грамадзяніна, на які даецца адказ у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб звяртанні грамадзян і юрыдычных асоб”.
4. Прыём (залічэнне) дзяцей ва УАСА ажыццяўляецца па дасягненні імі на пачатак навучальнага года ўзроста шасці гадоў ці па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з больш позняга ўзросту. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наліччы рашэння педагагічнай нарады дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў споўніцца ў бягучым каляндарным годзе (п.3 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі).
5. Зацвердзіць графік прыёу дакументаў у I класы, прадугледжаны прыём дакументаў ў першай палове дня (з 8.00) ў другой палове дня (да 20.00), а таксама ў суботу.
6. Кантроль за выкананнем загада ўскладваю на Савіч Ж.В., намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Дырэктар Г.Р.Блоцкая
Список школьных принадлежностей для первоклассников
- Школьная форма(деловой стиль).
- Спортивная форма.
- Тетради в большую клетку(2шт.).
- Тетради в узкую линейку с наклонной полосой(2шт.).
- Цветные карандаши.
- Шариковая ручка с синим или фиолетовым стержнем.
- Простой карандаш ТМ(2шт.), стирка.
- Фломастеры.
- Пенал на молнии.
- Папка для тетрадей.
- Блок для рисования(2шт.)
- Набор кисточек для рисования(3шт. большая, средняя, маленькая).
- Стакан-непроливайка(двойной).
- Краски акварельные.
- Гуашь.
- Палитра.
- Ножницы в футляре.
- Альбом для рисования(2шт.).
- Цветная бумага.
- Цветной и белый картон размером А4.
- Клей ПВА или клеящий карандаш.
- Линейка(30см).
- Пластилин.
- Стеки(ножики для пластилина).
- Точилка.
- Клеёнка для работы с пластилином.
- Обложки для книг и тетрадей(набор для 1 класса).