Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Воспоминания

Дата: 24 октября 2014 в 13:07, Обновлено 4 января 2018 в 19:01

УСПАМІНЫ  ФЕРАНЦА ВАСІЛЯ  РЫГОРАВІЧА

(былога  вучня,  журналіста,  пісьменніка,  2002год)


 

     Светлай  марай  кожнага  селяніна  было  даць  сваім  дзецям  адукацыю.  Заўсёды  гэта  было  нялёгка,  часам  немагчыма,  і  прычына  таму – матэрыяльная.  Як  і  ў  даўнія  часы  ўменне  чытаць  і  пісаць,  так  і  цяпер – атрымаць  вышэйшую  адукацыю, што  тоесна – гэта  надзейны  сродак  палепшыць  сваю  долю.

     Пісьменны  чалавек,  якіх  на  вёсцы  налічвалася  адзін-два, а  то  і  ніводнага,  быў  паважаным,  адметным.  Да  яго  ішлі  людзі  з  паклонам – пачытаць  ліст,  напісаць  пісьмо  ў  горад  ці  ў  войска.  Пакуль  не  было  ў  вёсцы  школы,  дзеці  вучыліся  выключна  зімой,  бо  з  ранняй  вясны  да  позняй  восені  хапала  спраў  у  гаспадарцы,  у  тым  ліку  і  дзецям – пасвіць  гусей,  авечак  і  свіней. А  зімой  ў  вызначанай,  больш  прасторнай  хаце,  наняты  настаўнік – дарэктар,  звычайна  такі  ж  хлапчук,  які  закончыў  некалькі  класаў  прыходскай  школы,  вучыў  хлапчукоў  пісьму  і  арыфметыцы, - лічылася,  што  грамата дзяўчынкам  без  патрэбы.

У  Людзяневічах  пры  Міхайлаўскай  царкве,  разбуранай  ваяўнічымі  атэістамі  ў  1963  годзе,  была  царкоўна-прыходская  школа,  якая  выпускала  “грамацеяў”  для  гэтага  кутка  Палесся.  Далёка  не  ўсевёскі  і  хутары  мелі  такія,  “зімовыя”  школы  пісьменнасці.  У  “Сваздачы  аб  царкоўна-прыходскіх  школах  за  1890-91  навучальны  год  па  Людзяневіцкаму  прыходу”  адзначана,  што  “працуе  школа  пісьменнасці  на  хутары  Браніслаў,  адкрытая  ў  1889  годзе.  Навучае  дзяцей  мешчанін  К. Ляшкевіч  з  узнагародай  16  рублёў  за  вучэбны  год. Навучэнцаў  у  школе  7  хлопчыкаў.

    Хутка  пачаўся  смутны,  трывожны  час – войны,  рэвалюцыі,  справа  адукацыі  прыйшла  ў  заняпад.  Вясной  1921года  дзяржаўная  граніца  прайшла  па  рацэ  Случ,  побач  з  Браніславам,  адна  з  застаў  размясцілася  на  Лапацінай  Гары.  Сяляне  адчувалі  сябе  хоць  і  трывожна,  але  надзейна,  сябравалі  з  пагранічнікамі.  У  выглядзе  шэфскай  дапамогі  ў  1932  годзе  яны  пабудавалі  ў  вёсцы  дзве  цагляныя  вежы,  адна  з  іх  захавалася  да  гэтага  часу.  Рэдкая  ноч  абыходзілася  спакойна – граніцу  парушалі  шпіёны  і  дыверсанты,  знаходзіліся  ахвотнікі  наведаць  Польшчу  і  з  нашага  боку.

     Раней,  чым  у  іншых  вёсках,  сяляне  Браніслава  вярнуліся  да  навучання  дзяцей.  Нанялі  настаўніка,  Уладзіміра  Паўлавіча  Акінчыца,  які  адразу  пасля  выгнання  з  краю  палякаў  улетку  1920  года  ў  хаце  Івана  Дзмітрэнкі  распачаў  з  восені заняткі.   А  разважлівыя,  памяркоўныя  браніслаўцы – Рыгор  Ранчынскі,  Іван  Кананучанка  і  іншыя  раздумвалі,  як  пабудаваць  у  вёсцы  школу. Яны  збіралі  грашовыя  сродкі  ў  тых  сем’ях,  дзеці  якіх  павінны  навучацца,  нарыхтоўвалі  і  вазілі  драўніну,  збіралі  салому  для  даху  будучай  школы.  І  да  першага  верасня  1922  года  школа  ў  Браніславе  была  пабудавана.  Яна  размясцілася  ў  цэнтры  вёскі,  да  якой да  таго  часу  далучаліся  дзве  прылеглыя  вёскі,  Свірнішчы  і  Капліца: на  высокай  пясчанай  гары,  што  падковай  акаймляла  цэнтр  вёскі.  Канцы  яе  ўпіраліся  ў  былую  рэчку  Скрыпіцу, якая  па  невядомых  прычынах змяніла  да  таго  часу  старое  рэчышча.  Гэта  быў  даволі  прасторны  патых  часах  будынак – адзін  вялікі  клас,  дзе  можна  было  паставіць  парты  для  амаль  паўсотні  вучняў,  два  меншыя  і  настаўніцкая.  Век  будынка  быў  доўгі,  толькі  ў  1978  годзе,  калі  пабудавалі  новую  двухпавярховую  школу,  яго   разбурылі.

     Дзяцей  у  вёсцы  ў  тыя  часы  было  вельмі  многа,  яны  не  маглі  змясціцца  ў  школе.  І  ў  1935  годзе  ў  Браніславе  пабудавалі  новую,  больш  прасторную  школу – сямігодку,  урачыстае  адкрыццё  якой  было  прымеркавана  да  кастрычніцкага  свята.  Дырэктарам  школы  з  1935 года  быў  А. С. Хрушчоў, добры  чалавек,  выдатны  педагог.  Родам  ён  быў  з  Магілёўскай  вобласці,  тут  ажаніўся,  нарадзілася  двое  дзяцей.  А  ў  1939  годзе, калі  Чырвоная  Армія  ад  Случы  рушыла  на  захад,  да  Брэста,  у  войска  забралі  ўсіх  вясковых  настаўнікаў  прызыўнога  ўзросту,  у  тым  ліку  і  дырэктара  школы,  настаўніка  П. А. Барысаўца;  тады  з-за  адсутнасці  настаўнікаў  закрылася  і  сямігодка  ў  Градзе.

     А.С.Хрушчоў  загінуў  улетку  1943  года  на  Курскай  дузе.  Яго  на  пасадзе  дырэктара  замяніла  настаўніца  Шкапцова.  У  новай  школе  былі  пакоі  для  сямі  вучэбных  класаў,  піянерскі  пакой,  спартыўная  зала,  майстэрня,  два  жылыя  пакоі  для  настаўнікаў.Вялікі,  светлы  будынак  у  выглядзе  літары  П  з  мноствам  вокнаў  размяшчаўся  на  месцы  сучаснай  спартыўнай  пляцоўкі,  насупраць  магазіна.  У  старым  будынку  школыда  вайны  быў  фельчарска-акушэрскі  пункт,  а  пасля  выгнання акупантаў – зноў  школа.

     Шмат  пакут  нацярпелася  вёска  ў  гады вайны.  Тут  размяшчаўся  варожы  гарнізон.  У  хатах,  што  стаяць  і  сёння,  кватаравалі  гітлераўскія  салдаты,  у  іншых  пакутавалі  савецкія  ваеннапалонныя.  Многія  будынкі, у  тым  ліку  і  школа,  былі  разабраны  для  будаўніцтва  ўмацаванняў  на  блізкай  адсюль  чыгунцы,  для  абароны  ад  партызан.

     Пасля  вызвалення  краю  ад  фашысцкай  навалы  было  яшчэ  шмат  дзяцей  даваенных  гадоў  нараджэння.  Гэта  потым – у  канцы  50-х, пачатку  60-х  у  выпускных  класах,  здаралася,  было  7-10  вучняў: наступства  ваеннага  ліхалецця.  З  вёскі  Загацце  перавезлі  хату  раскулачанага  да  вайны  селяніна  Сініцы  і  прыстасавалі  яе  для  двух  класаў.  У  Браніслаўскую  сямігадовую  школу  хадзілі  вучні  з  суседніх  вёсак  Града  і Лагвошчы,  штодня  пешшу  за  пяць  кіламетраў.  Да  вайны  там  існавалі  свае  сямігодкі,  прычым  нацыянальны6 у  Градзе -  украінская,  у  Лагвошчах -  польская.  Вайна  прынесла  шмат  гора,  большасць  вучняў  былі  сіротамі.  Цяжкасці  і  нястача  на  кожным  кроку…  У  некаторыя  гады ў  выпускных  класах  не  было  ніводнага  вучня  з  Браніслава,  а  толькі  з  Лагвошчаў  і  найбольш  з  Грады.  Вялікай  павагай  карысталіся  настаўнікі – удзельнікі  Вялікай  Айчыннай  вайны  Я.П. Талаш,  Ю.Ц. Дабасевіч,  К.І. Акінчыц,  Я.М. Сінякоў,  М.І. Казлоўскі, М. І. Новік,  а  таксама  Б.С. Ранчынскі,  Г.В. Альвінская, А.К. Кавалёў.  Гэта  былі  сапраўдныя  педагогі,  якія  нешкадуючы  сіл  і  здароўя,  усё  аддавалі  справе выхавання  новага  пакалення,  шчодра  сеялі  “разумнае, добрае, вечнае…”

60 – 70-я  адметны  небывалым  узростам  нараджальнасці, дзяцей  у  вёсках  было  ўсё  больш.  Да  старой  школы  дадалі  яшчэ адзін  будынак, і ўсё  роўна  вучняў  было  цяжка  размясціць  нават  у  дзве  змены.  Штогод  налічвалася  каля  50  выпукнікоў.  Востра  паўстала  неадходнасць  будаўніцтва  новай  школы,  і  ў 1975  годзе  яно  распачалося  ў  полі,  на  ўскраіне  вёскі.  Гэта  быў  прасторны  двухпавярховы  будынак – класныя  пакоі,  спартыўная  зала,  сталовая,  майстэрня,  пакоі  для  гурткоў. Узводзілі  школу  Жыткавіцкія  будаўнікі,  дапамагалі,  як  і  раней,  самі  сяляне,  настаўнікі,  работнікі раяна.  У  1978  годзе  новы  будынак школы  ўступіў  у  эксплуатацыю.

     За  ўсю  доўгую  гісторыю  школы  тут  працавала  шмат  выдатных,  адданых  сваёй  справе  педагогаў.  У  пасляваенны  час  яе  ўзначальвалі  Г.В. Альвінская,  М.Р.Зашчарынскі,  С.П.Ачапоўскі,  на  працягу  больш  20 гадоў – Б.С.Ранчынскі, чалавек  рэдкай  душэўнасці,  клопатамі  якога  вялося будаўніцтва  новай  школы.  Барыс  Сямёнавіч,  не  маючы  вышэйшай  адукацыі,  амаль  у  60-м  узросце  закончыў  завочна  Мазырскі  педінстытут.

Загадчыкамі па вучэбнай  частцы  ў  розныя  гады  працавалі  Р.З.Мельцэр,  Г.ф.Барадзінец,  А.А.Ахрамовіч,  Л.М.Цупік  і  іншыя. Затым  дырэктарамі  школы  была  яе  нядаўняя  выпускніца  К.С. Сергіенка,  В.А.Хаміцэвіч,  С.Р. Таненя.

     За  больш  чым  50  пасляваенных  гадоў  тут  працавалі  многія  дзесяткі. Сярод  іх – А.М.Дашкевіч,  В.А.Трусава,  М.Л.Кулакевіч,  М.К.Краўчанка,  М.М.Кухарчык,  В.Д.Дудзіч,  Н.М.Ярмольскі,  С.С.Шырчанка,  Я.Н Шаўчук,  А.І.Казлова,  А.Д.Літвінка,  В.В.Таргонская,  М.І.Ляшкевіч,  А.Л.Юдэнка,

вы  аварыі  ў  Чарнобылі,  няшчасныя  выпадкі,  невылечныя  хваробы  робяць  сваю  справу.Е.В.Гарбар,  К.А.Вячорка,  А.І.Гулюта,  В.П.Некрашэвіч,  М.У.Харытановіч, Я.П.Талаш,  В.Ф.Птушко,  Н.Я.Пупарэвіч,  Л.С.Сергіенка,  А.А.Дрынеўская, В.Ф.Феранц,  З.Ф.Шырай,  М.М.Вянгура  і  многія  іншыя.

     Па-ранейшаму  павагай  і аўтарытэтам  сярод  вучняў  і  настаўнікаў  карысталася  старэйшае  пакаленне  педагогаў  з  амаль  50-гадовым  стажам  работы – Барыс  Сямёнавіч  і  Ганна  Віктараўна  Ранчынскія,  Максім  Іванавіч  Новік,  Міхаіл  Іванавіч  Казлоўскі,  Юрый  Целясцінавіч Дабасевіч. Усе  яны  ў  апошнія  гады  пайшлі  з  жыцця…

     Асабліва  славілася   школа  ў  раёне  і нават  у вобласці  ў  60-70-я  гады. Дзякуючы  намаганням  усяго  калектыва,  і  асабліва  няўрымслівага  Аляксандра  Купрыянавіча  Кавалёва,  тут  на  вельмі  высокі  ўзровень  была  пастаўлена  выхаваўчая,  спартыўная, пошуковая  работа.    Спартыўныя  каманды  і  асобныя  атлеты  лідзіравалі  ў  многіх  відах  спорту.  Вучні  рабілі  паходы  на  месцах  баявой  славы,  знаходзілі  невядомых  герояў.  Асабліва  цесная  сувязь  завязалася  з  адной  з  пагранічных  застаў  каля Брэста,  вучні  выхавалі і перадалі  туды  службовага  сабаку.  Яны  былі  частымі  гасцямі  ў  пагранічнікаў, тыя  нярэдка  наведвалі  школу. Школьная  піянерская  дружына  нездарма  насіла  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Аляксандра  Кіжаватава.

    Лёс  ужо  не  соцень,  магчыма,  тысяч  людзей  звязаны  з  Браніслаўскай  школай,  якая  адзначае  цяпер  сваё  80-годдзе – яе  былых  вучняў  і  настаўнікаў.  Толькі  ў  пасляваенны  час  яе  сцены  пакінулі  1450  чалавек. Цяжка  прасачыць  далейшы  лёс  кожнага  з  іх.  Не  выйшлі,  магчыма,  адсюль  артысты  і  вучоныя,  касманаўты,  але  нямала  выпускнікоў  атрымалі  вышэйшую  адукацыю,  плённа  працуюць  ва  ўстановах,  на  заводах  і  на  палях  тыя,  хто  выбраў  няпростую  дарогу  хлебароба  ці  рабочага.

     Вядома,  што  пракурорам  у  адным  з  расійскіх  гарадоў працуе былы  выпускнік  школы  Л. А. Тарлецкі.  Намеснікам  старшыні  Гомельскага  абласнога  суда  з’яўляецца  Анатоль  Дудзіч.  У  Гомельскай  пракуратуры  працуе  і  Аляксандр  Пракаповіч.  Кандыдатам  тэхнічных  навук  стаў  Г.І. Нікіценка. На  працягу  дзясяткаў  гадоў  працавала  дырэктарам  Людзяневіцкай  сярэдняй  школы  Н.Б.Кліменка.  Эдуард  Санак  узначальваў  Міністэрства сельскай  гаспадаркі  ў латвійскім  урадзе.  Рыгор  Лаўніковіч – начальнік  аддзела  ўпраўлення  даследавання  якасці  трактароў  на  МТЗ. Выкладала  фізкультуру  ў  Мазырскім  педагагічным  інстытуце  Ганна  Харытановіч, выдатная  спартсменка-лыжніца.  Валер  Дудзіч  быў  намеснікам  начальніка Пінскага  рэгіянальнага  ІВЦ,  Мікалай  Шчур  працуе  загадчыкам  стаматалагічнай  паліклінікі  ў  г. Гомелі.  В.В.Шырчанка – начальнік  аддзялення  “Белсаюздруку”  ў  Жыткавічах,  старшыня  раённай  арганізацыі  воінаў-інтэрнацыяналістаў.  Начальнікам  цэха  на  “Гомсельмашы”  працуе Мікалай  Жукавец,  начальнікам  участка – Васіль  Сарока.  Леанід  Феранц – галоўны  інжынер  Кіргізскага  тэлецэнтра,  заслужаны  работнік  Кіргізіі.

     Без  бацькі  раслі  сыны  В.У.Рыдзецкай.  Абодва  сыны  атрымалі  вышэйшую  адукацыю,  Уладзімір  Рыдзецкі – загадчык  сельскагаспадарчага  аддзела  Салігорскага  райвыканкама,  Алег – выкладчык  фізкультуры  ў  Гродненскім  медыцынскім  інстытуце.  В.І.Балбуцкая – менеджэр  Жыткавіцкага  леспрамгаса.  Сын  калгаснага  механізатара  Ф.П.Бугука  Віктар  Бугук  кіраваў  “Райсельгастэхнікай” , быў  дырэктарам  саўгаса  “Жыткавічы”,  цяпер  узначальвае  раённую  паліўную  гаспадарку.  Пятро  Галіцкі – святар,епіскап  Прыволжскага  рэгіёну.

     Нямала  сярод  выпускнікоў  школы  афіцэраў.  Іван  Галячанка – палкоўнік,  Валянцін  Белашыцкі – падпалкоўнік,  першы – тапаграфіст,  другі – сувязіст.  Сяргей  Канапацкі – палкоўнік, камандзір брыгады ў Баранавічах.  Афіцэрам  стаў  і  Павел  Харытановіч.  Сяргей  Феранц – маёр  унутраных  войск. Намеснікам  начальніка  Жыткавіцкага  РАУС  працаваў  Адам  Трафімовіч.

     Выдатных  сыноў-людзей  і спецыялістаў  выхаваў  настаўнік  Ю.Ц. Дабасевіч.  Усе  яго  тры  хлопцы – Мікалай,  Барыс  і  Аляксандр  сталі  маракамі,  апошні – капітан  2-га  рангу.  Іх  сусед  па  вясковай  вуліцы  Аляксандр  Кавалёў  закончыў  Ленінградскае  вышэйшае  марское  вучылішча  імя  Папова.  Валер  Румянцаў – Калінінградскае,  цяпер  марскі  пехацінец,  капітан.  Маракамі  сталі  Аляксандр  Маслаўскі,  Мікалай  Нікіценка.  Уладзімір  Сцяпура  закончыў  Ленінградскі  інстытут  кінематаграфіі,  Анатоль  Мотах – майстар  “залатыя  рукі”  у  НДІ  Мінскага  завода  вылічальнай  тэхнікі.

     Нямала  сем’яў,  дзе  не  адзін,  а  большасць  дзяцей-выпускнікоў  школы  атрымалі  вышэйшую  адукацыю:  М.П.Шчура,  І.М.Нікіценка,Ф.Р.Феранца,   

Б.С.Ранчынскага,   М.В.Румянцавай,  С.А.Сергіенкі,  В.А.Дудзіча,  Волчакоў  і  іншых. Многа  сярод  былых  вучняў  школы  бухгалтараў,  педагогаў,  інжынераў,  прадпрымальнікаў, а таксама  механізатараў сельскагаспадарчай вытворчасці.

У  кожнага – свая  жыццёвая  сцяжынка,  свой  лёс.  Як  не  згадаць  трох былых   таварышаў,  амаль  аднагодкаў,  якія  насілі  адно  імя  Валянцін: Дабравольскі, Новік  і  Белашыцкі.  Усе  трое  загінулі  прыкладна  ў  адзін  час:  першыя  два  ў  аўтакатастрофах, а  падпалкоўнік  Белашыцкі  страціў  здароўе  на  службе  ва  Узброенных  сілах  на  ракетных  палігонах…  Праз  некаторы  час  заўчасна  не  стала  і  Валянціна  Дземянчука.

    На  жаль, многіх  былых  выпускнікоў,  якія  заўчасна  пайшлі  з  жыцця,  не  далічваецца  школа:  наступствы аварыі ў Чарнобылі, няшчасныя выпадкі, невылечныя хваробы робяць сваю справу.

… Час  ідзе.  Сёлета  ў  школу  прыйшлі  першакласнікі,  апошні  год  будуць  навучацца  тыя,  хто  праз  год  пакіне  школу  і  пойдзе  ў  самастойнае  жыццё,  працягваць  вучобу – усяго  105  вучняў.  Школа  назаўсёды  застанецца  ў  іх  памяці,  думках,  успамінах  як  першая,  надзейная  і  памятная  прыступка  жыцця.  Увесь  педагагічны  калектыў,  начале  з  дырэктарам  С.Р.Таненя,  усяго  17  чалавек,  робіць  усё,  каб  навучыць  іх  асновам  пісьменнасці,  а  таксама  жыцця.  Няма  сумнення, што  ўсе  цяжкасці,  якія  перажывае  сёння  сістэма  адукацыі  наогул, будуць

пераадолены,  і  Браніслаўская  базавая  школа  будзе  па-ранейшаму  знаходзіцца  ў  ліку  перадавых  у  раёне.

     Прайшло  40  гадоў  з  таго  часу,  калі  вясновым  днём  1962  года  пакінулі сваю  школу  і  мы,  18  вучняў,  якія  ўпершыню  навучаліся  замест  7 класаўпа  8-гадовай  праграме.  Па  рознаму  склаўся  лёс  усіх  нас,  раскідала,  як  ветрам,  па  ўсім  свеце.

     Думаю,  што  будзе  дазваляльна  назваць  усіх  сваіх  аднакласнікаў,  пра  якіх  я  не  забываю,  часта  ўспамінаю…  Валянцін  Белашыцкі, Аляксандр  Маслаўскі,  Ядзя  Лаўніковіч,  Валянцін  Дабравольскі, Сяргей  Галячанка,  Ніна  Ардынская,  Косця  Сінякоў,  Ларыса  Дудзіч,  Валер  Казлоў,  Ніна  Федарэнка,  Галя  Альвас, Ніна  Харытановіч,  Валодзя  Таргонскі,  Валя  Катовіч,  Павел  Харытановіч,  Леанід  Дземянчук.


 


 


 


 


 


 


 


 


 


 


 


 

УСПАМІНЫ  БЫЛОЙ  ВУЧАНІЦЫ  І  НАСТАЎНІЦЫ  ШКОЛЫ
САЛАВЕЙ  (ХАРЫТАНОВІЧ)  МАРЫІ  УЛАДЗІМІРАЎНЫ


 

Вёску  нашу  спалілі  ў  сакавіку  1944  года. Удалося  ўтапіць  у  сажалцы  ткацкі  станок. Вось  ён  і  выручаў  і  нас, і многіх  вяскоўцаў. Ткалі  і  палатно  на  адзенне, і  ручнікі, і  посцілкі  з  узорамі  зімой. А  летам  трэба  было  вырасціць  лён,  прыбраць  яго,  пацерці,  патрапаць, а  потым  на  вячорках  спрасці.  А  днём  ісці  на  працу  ў  калгас  абавязкова.

     Яшчэ  да  школы  мяне  браў  дзядзька  Максім  Іванавіч  Новік  у  в.Вільчу  на  святы,  дзе  ён  працаваў  са  сваёй  жонкай  Верай  у  дзятдоме.  Было  вельмі  цікава:  шмат  дзяцей, іграў  патэфон,  выступалі  дзеці.  Іншы  раз  прыводзілі  і  дзяўчынку  з  дзятдома  да  нас  на  выхадны.  Дзядзька  жыў  на  кватэры  ў  Вільчы, а  потым,  калі  ў  іх  нарадзіліся  дзеці,  то  пераехалі  жыць  да  нас, у  Граду,  і  жылі  яны  ў  нас  сем  гадоў,  пакуль  не  пабудавалі  сабе  хату.

     Час  быў  нялёгкі  для  ўсіх, а  для  нас, дзяцей,тым  больш.  Многія  засталіся  без  бацькоў.  З  самага  дзяцінства  прыходзілася  палоць,  пасвіць  свіней  і  кароў.  Стараліся  дапамагаць  ва  ўсіх  дамашніх  работах.

     Нарадзілася  я  ў  1944  годзе,  шостага  снежня.  У  школу  пайшла  ў  1951 годзе.  Пачалося  новае  жыццё,  прытым  вельмі  складанае.  Дзяцей  было  многа,  а  настаўнікі  мяняліся  вельмі  часта.  Нам  трапілася  настаўніца  хворая  на  эпілепсію.  Прыступы  на  вачах  у  дзяцей  здараліся  і  нават  на  ўроках. Пасляўрочнікаў  замыкне  ў  школе,  а  сама  невядома  дзе. Дзеці  да  вечара  ў  школе.  Аднойчы  маці  адной  дзяўчынкі,  не  разабраўшыся,  розгай  адлупцавала  не  дачку,  а  настаўніцу.

     А  калі  здавалі  экзамен  за  4-ы  клас,  то  перавялі  ў  5-ы  клас  толькі  мяне  і Мішу  Мельнічэнка, бо  ён  ужо  два  гады  сядзеў  у  4-ым  класе,  а  больш  нельга  было.

У  Браніслаўскай  сямігадовай  школе  было  цікавей,  хаця  спачатку  і  сумавала  па  сваіх  сяброўках,  але  з  цягам  часу  прывыкла  да  новых.  Настаўніцкі  калектыў  быў  дружным,  многія  працавалі  разам  у  Вільчанскім  дзятдоме  і  Вільчанскай  школе.  Гэта  Казлоўскі  Міхаіл  Іванавіч,  Кавалёў  Аляксандр  Купрыянавіч,  Кулакевіч  Валянціна  Лявонцьеўна, Новік  Максім  Іванавіч,  Ранчынскі  Барыс  Сямёнавіч,  Талаш  Яўген  Пятровіч  і  іншыя. На  святы  школьнікі  ездзілі  з  канцэртамі  ў  Граду,  Лагвошчы, Вільчу,  а  таксама  выступалі  заўсёды  ў  сваім  клубе.Яшчэ  да  гэтага  часу  захаваліся  навагоднія  віншаванні  з  пажаданнямі  на  імя маёй  маці,  Ганны  Хрыстафораўны, за  добрую  вучобу  і  прыкладныя  паводзіны  дачкі  за  1956, 1957, 1958  гады.  Дырэктарам  у  нашай  школе  быў  Ачапоўскі  Сямён  Пятровіч.  Пасля  паступіла  ў  Людзяневіцкую  сярэднюю  школу.  Жылі  спачатку  па  кватэрах,  а  потым  у  інтэрнаце.  Ежу гатавалі  самі,  толькі  давалі  хлеб  бясплатна.  Гэта  было  вельмі  добра,  не  трэба  было  насіць  свой,  печаны,  з  Грады.   Вучыліся  старанна. Дырэктарам  школы  быў  Некрашэвіч  Уладзімір  Міхайлавіч, які  ў  час  вайны  быў  абаронцам  Ленінграда,  а  ў  школе  быў  вопытным  педагогам-арганізатарам. Настаўніцкі  калектыў  быў  сумленным  і  працавітым.  Гэта Цуцалевіч  Мікалай  Мікалаевіч,  Хацкевіч  Клаўдзія  Іванаўна,  Кліменка І.П, Паўловіч  Р.А.,  Канцавая  Г. Ц. і іншыя. Пасля  заканчэння  гэтай  школы  ў мяне  засталіся  толькі  добрыя  ўспаміны  пра  настаўнікаў,  вучняў  і людзей  увогуле.

     Спачатку  я  хацела  стаць  медыкам  і  паступала  ў  Мазырскае медвучылішча.  Экзамены  здала,  ды  не  прайшла  па  конкурсу.  Загадчыкам  раённага  аддзела  адукацыі  быў  А.У.Галавач, які  і  даў  мне  накіраванне  ў  педвучылішча.  Экзамены  здала,  а  вучоба  ішла  там  ужо  месяц.  Так  што  прыйшлося   “даганяць”.  Вучылішча  было  пры  школе  №4  г.  Мазыра.  Практыку  праходзілі  на  месцы.  Пасля  заканчэння  паступіла  ў  Мазырскі  педінстытут  на  завочнае  аддзяленне  і  адначасова  працавала  ў  Лагвашчанскай  пачатковай  школе,  дзе  да  мяне  працаваў  Ю.Ц. Дабасевіч.  Працаваць  і  вучыцца  самой  было  цяжка  і  цікава  адначасова. На  другую  сесію  ездзіла  з матуляй  і  4-х  месячнай  дачушкай,  прытым  зімой. На  ўсё  хапала  часу.  У  школе  спачатку  было  менш  дзяцей,  а  потым  68  вучняў  на  два  настаўнікі.  Дырэктарам  была  Таргонская  Кацярына  Антонаўна.  Працавалі  іншы  раз  і  ў  дзве  змены,  часта  прыходзілася  сядзець  з  дзецьмі  і  пасля  ўрокаў.  У  сем’ях  было  многа  дзяцей,  бацькі  не  мелі  магчымасці  за  вучобай  сачыць.  Вучні  былі  паслухмянымі, але  нялёгка  вучыць  там,  дзе  сядзяць  два  класы. Часта  прыязджаў  з  праверкай  Барыс  Сямёнавіч  ці  завуч  Ганна  Фёдараўна  Барадзінец.  Яны  давалі  кантрольныя  работы  па  мовах  і  матэматыцы.  У  канцы  кожнай  чвэрці  хадзілі  пасля  работы  на  педсавет  у  Браніслаў,  а  ў  канцы  навучальнага  года  праводзілі  ў  Загацці (у  сасновым  бары)  піянерскія  зборы.  Туды  прыходзілі  дзеці  з  усіх  навакольных  вёсак.      

     З  1975  года  пераехала  жыць  і  працаваць  у  Браніслаў.  Некаторы  час  працавала  настаўніцай  рускай  мовы  і  літаратуры (прайшоўшы  курсы   перападрыхтоўкі).  Калі  Краўчанка  Марыя  Канстанцінаўна  звольнілася,  я  стала  зноў  настаўніцай  пачатковых  класаў. Захаваўся  ў  мяне  фотаздымак,  дзе  мы,  настаўнікі  пачатковых  класаў,  пасля  адкрытага  ўрока  ў  Вільчанскай  школе.  Гэта:  Барадзінец  Ганна Фёдараўна - завуч  школы,  Матох  Валянціна  Лявонцьеўна, Талаш  Вольга  Пятроўна,  Голад  Іван  Кірылавіч,  Трусава  Вольга  Аляксандраўна, а  таксама  настаўніцы  Вільчанскай  і  Загацкай  школ.

    Цікава  было  працаваць  з  настаўніцамі:  Кулакевіч  Нінай  Леонцьеўнай, Феранц  Вольгай  Феліксаўнай, Ханеня  Наталляй  Іванаўнай,  Катвіцкай  Галінай  Васільеўнай. Нельга  не  ўспомніць  і  такіх  настаўнікаў, як  Кухарчык  Марыя  Міхайлаўна, настаўніца  матэматыкі,  Ранчынская  Ганна  Віктараўна, Катвіцкая  Людміла  Генадзьеўна,  якая  зараз  працуе  дырэктарам  гімназіі  г. Жыткавічы. Іван  Уладзіміравіч  Гулюта (у  дадзены  час  працуе  дырэктарам  Юркевіцкай  сярэдняй  школы), здолеў  зацікавіць  дзяцей  працай  на  дрэваапрацоўчых  станках,  выразаннем  розных  упрыгожванняўлобзікам. Зэра  Аляксандр  Віктаравіч,  выкладчык  фізкультуры,  малявання  таксама  заслуговае  пахвалы, як  чалавек  і  спецыяліст.  У  афармленні  школьных  кабінетаў,  спартыўнай залы,  сталовай  ён  заўсёды  быў  прыкладам  для  другіх.

     Нельга  не  ўспомніць  Новіка  Максіма  Іванавіча,настаўніка  беларускай  мовы  і  літаратуры. Сумленны, працавіты, спагадлівы, памяркоўны  чалавек,  які  ўсё  жыццё  прывіваў  любоў  да  роднай  мовы,  да  простых  людзей, быў  патрыётам  сваёй  радзімы. Пасля  заняткаў  у Браніслаўскай  школе, ён  кожны  панядзелак  праводзіў  палітзаняткі  ў  клубе  вёскі  Града.  Пасля  Чарнобыльскай  аварыі  выехаў  жыць  да  дачкі  ў  Адэскую  вобласць, але  калі  памерла  жонка,  вярнуўся  паміраць  на  радзіму,  у  Жыткавічы.

     На  Палессі  ведаюць  і  паважаюць  Віктара  Казько  за  яго  таленавітыя  аповесці  і  раманы  ў  абарону  прыроды  роднага  яму  краю.  Вёскі  Князь-Бор  і  Вільча  сталі  вядомыя  на  ўсю  рэспубліку. Хаця  нарадзіўся  Віктар  Казько ў  Калінкавічах,  але  дзяцінства  правёў  у  нялёгкія  пасляваенныя  гады  ў  Вільчанскім  дзіцячым  доме.  Тут  ён  рос,  сталеў  і  нават  дарослым  нехацеў  расставацца  з  гэтай  вёскай  на  ціхай  Случы. Купіў  сабе  домік,  дзе  жыў, адпачываў  і  пісаў  свае  творы  ў  летні  час. Да  Віктара  Казька  прыязджалі  пагасціць  яго  сябры  Васіль  Быкаў,  Алесь  Адамовіч  і іншыя беларускія  пісьменнікі. Віктар  Казько  сябраваў  таксама  з нашым  выпускніком  школы  пісьменнікам  Феранц  Васілём  Рыгоравічам.  У  Віктара  Апанасавіча  Казька  і  Феранца  Васіля  Рыгоравіча  настаўнікам  беларускай  мовы  і  літаратуры  быў  Максім  Іванавіч  Новік,  які  шчодра  надзяліў  іх  ведамі,  дабрынёй,  спагадай  не  толькі  да  людзей,  але  і  да  прыроды.

    Пасля  Чарнобыльскай  навалы  настаўнікі  разам  з  вучнямі  пабывалі  ў  многіх  месцах  свету.  Успамінаецца  Кабардзіна-Балкарская  АССР,  санаторый  Нальчык.  Там  любаваліся  Прыэльбруссем,  гарамі  і  рознымі  дзівосамі,  якіх  раней  не  ведалі.  Да  гэтага  часу  здзіўляюся, як  нам, настаўнікам,  удавалася  спраўляцца  з вучнямі,  праводзіць  лекавыя  працэдуры,  вучэбныя  заняткі,  а  галоўнае  прывезці  іх з г. Адлера  з  шматпавярховых  санаторыяў  жывымі  і  здаровымі  дамоў.  Відаць,  не  падвялі  мы  сваіх  продкаў,  якія  105  гадоў  назад  першымі  прыехалі  з  Украіны  ў  Беларусь.  Гэта  былі:  Іван  Паўлюк, Сцяпан  Феранц  і  мой  дзед – Хрыстон  Сарока.

     Са  школай  я  звязана  навечна.  Мне  школа  стала,  як  родны  дом.  Хочацца,  каб  школа  заставалася  заўсёды  такой  і  яшчэ  лепшай.


 

                                                                 Красавік,  2014 года.

                                                      БРОНИСЛАВ – МОЯ СУДЬБА

                     (Невыдуманная история жизни Катвицкой Нины Леонтьевны)


 

  А начиналось всё так…

  1989 год… Июнь месяц… Разгар лета… Горячая пора… И в прямом и в переносном смысле. На улице жаркая летняя погода. А в аудиториях моей «Alma mater», Гомельском государственном университете имени Ф.Скорины, тоже жарко. Идут государственные экзамены.

    И вот всё позади. Диплом в руках. Распределение получено. Я еду домой, в свой родной район. Иду в Житковичский РОНО, с замиранием сердца жду своей очереди на приём к заведующему РОНО Друку Владимиру Иосифовичу. Он видит и понимает моё волнение и спрашивает, куда бы я хотела идти работать. Я просила подыскать мне место работы где-нибудь поближе к дому. И он предложил мне место учителя белорусского языка и литературы в Юркевичской СШ. Я согласилась и начала оформление документов в Юркевичскую школу. Но потом я услышала разговор о том, что есть место в Брониславе, но только на замену декретного отпуска. Это всё-таки ближе к дому, да и добираться проще. Я подумала: если я попаду в эту школу, то может со временем и постоянная работа мне найдётся. И я с просьбой отправить меня в Бронислав обратилась к заведующему. Он ответил: «Ну, что же, землячка, иди работай в Брониславе. Всего хорошего и удачи!»

  Вот таким образом меня судьба забросила не так уж и далеко от родного дома. Всего каких-то пять километров разделяли деревни Дедовку и Бронислав.

  15 августа 1989 года – первый мой рабочий день в школе. Зайдя в школу, я увидела первыми техничек. Это были Ранчинская Нина Дмитриевна, Асадчук Галина Фёдоровна и Котович Тамара Евгеньевна. Женщины отложили все свои дела и направились ко мне.

   Начались расспросы. Кто? Откуда? Как зовут?

   Оказалось, они очень хорошо знают моих родителей. У нас было много общих знакомых. Слово за словом – и потекла беседа. Но меня волновал вопрос, как попасть к директору. Где его кабинет?

  Женщины мне сказали, что Адамович, так было отчество директора, поехал в сельсовет по делам. Школа готовилась к приёмке и все хлопоты были направлены на завершение ремонта. Ведь до прихода ребятишек оставалось всего две недели. А незаконченных дел ещё много. Вот он и сказал, что съездит в сельсовет и скоро вернётся. Если кто будет спрашивать, то пусть немного подождёт.

  Спустя некоторое время, к школе подъехал зелёный автомобиль. Из него вышел молодой, среднего роста мужчина. Это и был директор школы – Хомицевич Владимир Адамович. Он пригласил меня в кабинет и познакомил меня с моей будущей нагрузкой. Это было тридцать часов: 14 часов белорусского языка и литературы и 16 часов русского языка и литературы. Да плюс классное руководство. Немало для начинающего! Но я ещё не осознавала, что меня ждёт.  Часы филологические. Тетрадей проверять куча. Планы. Классные часы. И прочее. А личную жизнь тоже никто не отменял. И потекли, вернее побежали дни за днями. Трудно было поначалу. Как и любая другая адаптация была трудна. Но я тогда была молода, полна энергии и со всем справлялась. Правда не без помощи старших коллег. Тогда работала ещё Ширченко Софья Степановна. Она вела белорусский язык. Большую помощь и поддержку она мне оказала. Да и человек она замечательный. Даже когда она ушла на заслуженный, мы долгие годы общаемся с ней. Она человек неравнодушный к школьной жизни. Но больше всего я благодарна Ранчинскому Борису Семёновичу, который в то время был завучем школы. Это человек, который помогал мне во всём. Он посетил у меня огромное количество уроков и очень тактично указывал на мои недостатки и предлагал способы их устранения. Мне было приятно с ним работать. И не только работать. Общаться с этим человеком – было истинное удовольствие.

  Большую помощь и поддержку оказала в своё время и Ахрамович Мария Ивановна. Она была методистом РОНО. У меня она посетила уроки и сказала, что из меня получится хороший учитель. Такие слова обнадёживают и окрыляют.

  После Хомицевича В.А. директором школы стала Таненя Светлана Григорьевна – молодой, перспективный педагог. Но вскоре у неё родился ребёнок. Она находилась в декретном. А исполняющим обязанности директора, а затем директором школы был назначен Цупик Леонид Михайлович.

  И вот прошло уже 25 лет с того момента, когда я переступила порог этой школы. Много всего произошло за эти годы. Сменилось не одно поколение учеников. Менялся учительский состав. Многие ушли на повышение. Многие переехали в город. Изменилась школа. Стала красивее, благоустроеннее.    Личная жизнь связана с Брониславом. Он стал моей второй родиной. Здесь у меня появилась семья, построили дом, выросли дети. Дочь и сын. Каждый идёт своей дорогой по жизни. Было много трудных моментов, но больше было приятных. И иногда, подумав и вспомнив всё то, что произошло в моей жизни, хочется сказать спасибо судьбе. Она ко мне благосклонна.

ТРУДОВОЙ ПУТЬ ХОМИЦЕВИЧА  ВЛАДИМИРА АДАМОВИЧА

В августе  1984 года я,  Хомицевич  Владимир Адамович, прибыл в Брониславскую восьмилетнюю школу исполняющим обязанности директора    школы на период декретного отпуска директора Сергиенко Екатерины Сергеевны. Пролетело 30 лет. Что можно вспомнить?

Окончил я Милевичскую среднюю школу 1977 году и поступил в Мозырский пединститут  им. Н.К.Крупской на факультет общетехнических дисциплин и физики. В1982 году был направлен учителем общетехнических дисциплин и физики в Милевичскую среднюю школу. В школе я вёл предметы: тракторное дело, сельхозмашины и физику. Был избран в состав профкома и отвечал за работу комиссии по охране труда и технике безопасности. Весной 1984 года было профсоюзное собрание, где я выступил с докладом. После собрания директор школы Мешковская Екатерина Федосовна  и председатель РК профсоюза  Руденко Мария Филипповна предложили записать меня в резерв руководящих кадров, а в августе заведующий отделом народного  образования Лапанович  Сергей  Максимович предложил попробовать поработать директором Брониславской  школы. Заместителем по учебно-воспитательной работе был назначен бывший директор Вильчанской восьмилетней  школы Талаш  Евгений  Петрович. Евгений Петрович  был эрудированным, хорошо знающим своё дело человеком.

Екатерина Сергеевна познакомила меня со школой, с работниками. Оказалось, что в школе работает ещё один бывший директор школы, это Ранчинский Борис Семёнович, который 22 года руководил этой школой. Опыт этих руководителей был незаменимой находкой для меня. Они всегда готовы были мне помочь в любом деле. Не могу не вспомнить и учителей-Добасевича Юрия Телестиновича , Новика Максима Ивановича, Козловского Михаила Ивановича, Ширченко Софию Степановну, Харитонович Марию Владимировну, Кулакевич Нину Леонтьевну, Ахрамович Марию Ивановну. Опытные учителя относились ко мне очень доброжелательно. В школе работали и молодые учителя: Домасевич Александр Васильевич, Шульга Елена Николаевна ,Татур Галина  Константиновна, Иванова Людмила Павловна и Ранчинская Наталья Николаевна, их задор и интересные предложения способствовали решению  учебно-воспитательных задач. Начал работать школьный музей, улучшилось оформление предметных кабинетов,учебно–опытный участок был лучшим в районе, работало животноводческое звено , где учащиеся ухаживали за молодняком  КРС. Ежегодное пополнение внебюджетных средств позволяло более интересно проводить досуг учащихся. Укреплялась связь с колхозом « ХХ партсъезд». Ежегодно Суббот Михаил Тимофеевич и Демко Николай Константинович приезжали с подарками для учащихся,  которые  работали на зернотоку и на полях колхоза.Тесная связь с сельским Советом  под руководством Козловского Антона Станиславовича позволяла быть в гуще событий нашего района.

  Технические работники школы Асадчук Галина Федоровна. Ранчинская Нина Дмитриевна под руководством  Котович Тамары Евгеньевны прилагали все силы, чтобы школа выполняла санитарно-гигиенические требования. Тамара Евгеньевна умела удивить комиссию по приемке школы к новому учебному году интересным оформлением коридоров и вестибюля. Она умело решала и внутренние конфликты. Создавала хороший микроклимат в коллективе.

 В 1986 году произошла страшная авария в Чернобыле. Некоторые учителя уехали. Ряды учителей пополнили такие специалисты как Зеро Александр Викторович,  Костюк Алла Михайловна. Гулюта Иван  Владимирович, Дриневская Алла  Анатольевна,  Климович  Анна Григорьевна, Таненя Нина Леонтьевна, Акунец  Галина  Аркадьевна, Харитонович Елена Викторовна. Спортивный зал и стадион,  игровая площадка и материальная база мастерской, оздоровительная работа и все мероприятия с учащимися  школы  былибы невозможны без участия этих учителей. Председатель сельского Совета  Миронович Григорий  Аркадьевич поддерживал  школу во всех  решаемых вопросах.

 Посильную методическую помощь оказывали и начальным школам. Где работали и пользовались огромным авторитетом у детей и их родителей такие учителя как Таболич Галина Николаевна(Лагвощанская начальная школа), Кулакевич Валентина Леонтьевна и Мартиновская Татьяна Владимировна (Вильчанская начальная школа), Матох Валентина Леонтьевна, Пупаревич  Татьяна Михайловна, Ханеня Наталья Ивановна и Балич Галина Борисовна(Грядовская начальная школа). На педсоветах совместными усилиями находили решения любым трудным вопросам, которые возникали в школах.

Такие учителя как Ридецкая Лариса Петровна, Лукашевич Людмила Геннадьевна, Жогло Александр Петрович, Цупик Леонид Михайлович, Гулюта Иван Владимирович получили предложения стать руководителями школ. На посту директора меня сменила Ханеня  Светлана Григорьевна 1997 году

Работая учителем физики и математики, я все силы прикладываю для решения образовательных задач. Присвоение высшей категории,  дипломы олимпиад и исследовательских работ говорят сами за себя.

Хочу сказать слова благодарности  всем, с кем пришлось работать, решать сложные вопросы и просто отдыхать, работая в Брониславской школе.


 

Май 2014 года

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.