Характарыстыка
краязнаўчага музея
дзяржаўнай установы адукацыі
“Браніслаўская базавая школа”
Жыткавіцкага раёна
Гомельскай вобласці
- Кароткае апісанне гісторыі стварэння музея. Краязнаўчы музей створаны агульнымі намаганнямі калектыва настаўнікаў, вучняў, тэхперсаналу, былых вучняў школы. Афіцыйна адкрыты 23 студзеня 2009 года. Кіраўніком прызначана Цупік Валянціна Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, якая кіруе музеем па сённяшні дзень. Асаблівы ўклад у стварэнне экспазіцыі музея “Месца службы – Афганістан” ўнеслі былыя вучні школы, якія прайшлі службу ў Афганістане, Шырчанка М.В. і Рыдзецкі А.І. Яны перадалі для музея каштоўныя экспанаты.
- Характарыстыка памяшкання. Музей размешчаны ў асобным пакоі на першым паверсе, мае два акны з рашоткамі, заценены жалюзі, асвятляльнасць дастатковая ( 2 люстры, 1 разетка ). Плошча памяшкання – 22,66 кв.м. Сцены пафарбаваны акрылавай фарбай бежавага і светла-зялёнага колераў; падлога драўляная, пафарбавана ў карычневы колер; столя пабелена ў белы колер; ацяпленне цэнтральнае.
- Экспазіцыйная работа. Асноўныя раздзелы музея:
- Этнаграфічны. Тут сабраны экспанаты – прадметы побыту землякоў, аднавяскоўцаў, якімі карысталіся ў мінулым .
- Нашы ветэраны. Экспазіцыя дае інфармацыю аб ветэранах вайны, з якімі падтрымліваюць сувязь вучні і настаўнікі школы.
- Дзеці вайны. Экспазіцыя змяшчае інфармацыю аб аднавяскоўцах, праз дзяцінства якіх прайшла вайна; іх дзіцячыя ўспаміны.
- Месца службы – Афганістан. Экспазіцыя расказвае аб выпускніках школы, якія прайшлі Афганскую вайну, і тых, хто загінуў.
- Ветэраны працы. Тут змешчана інфармацыя аб былых настаўніках школы.
- Генацыд беларускага народу. Экспазіцыя расказвае аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Фондавая работа. Колькасць адзінак асноўнага фонду – 181.
Колькасць адзінак дапаможнага фонду – 234. Найбольшую каштоўнасць прадстаўляюць экспанаты:
№ п\п |
Назва экспаната |
Шыфр, нумар |
Захаванасць |
Заўвагі |
1. |
Ткацкі станок ( кросны) |
КП 85 |
Не ў рабочым стане |
Асноўны фонд |
2. |
Калаўрот |
КП 51 |
Не хапае ўсіх дэталяў |
Асноўны фонд |
3. |
Дыван саматканы |
КП 55 |
Збоку выпалена |
Асноўны фонд |
4. |
Калыска |
КП 68 |
Месцамі падрапана |
Асноўны фонд |
5. |
Ікона |
КП 91 |
Па краях выцерта |
Асноўны фонд |
6. |
Кацялок салдацкі |
КП 123 |
З пашкоджанай крышкай |
Асноўны фонд |
7. |
Фляжка салдацкая |
КП 134 |
Збоку ўвагнутая |
Асноўны фонд |
8. |
Звон “Дар Валдая” |
КП 121 |
Збоку ёсць дзірка |
Асноўны фонд |
9. |
Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІІ ступені |
КП 200 |
Поўная |
Асноўны фонд |
- Даследчая работа. На базе музея сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры праводзіцца даследчая, пошукавая работа. Кіраўнік музея разам з актывістамі школы і членамі Савета музея правялі даследаванне па тэмах: “Тапонімы і мікратапонімы мясцовага рэгіёна” (2010-2014гг.), “Міжэтнічныя працэсы ў тапаніміі мясцовага рэгіёна” (2014-2015гг.), “Хорлін – сведка гісторыі” (2015-2017гг.). У 2009 годзе наладзілі перапіску з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым настаўнікам школы Кавалёвым Аляксандрам Купрыянавічам, які пражывае ў горадзе Светлым Калінінградскай вобласці Расіі. У 2010 годзе ветэран наведаў школу. Па сённяшні дзень члены Савета музея падтрымліваюць з ім сувязь.
- Адукацыйная работа. У музеі распрацаваны і праводзяцца экскурсіі: “Культура і побыт беларусаў”, “Месца службы – Афганістан”, “Нашы ветэраны”, “Дзеці вайны”, “Ветэраны працы”. Праводзяцца лекцыі, гутаркі, музейныя ўрокі, конкурсы-гульні “Лепшы музейны экспанат”, “Пазнай музейны прадмет”, конкурс малюнкаў “Мой любімы музейны прадмет”. Праводзяцца майстар-класы па збіванні сметанковага масла, па прасаванні бялізны; мультымедыяэкскурсіі “Афганістан – ты боль маёй душы”, “У музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску”, “Помнікі вайны Беларусі” і інш. Музей аказвае дапамогу класным кіраўнікам, настаўнікам-прадметнікам, кіраўнікам гурткоў у падборы матэрыялаў для правядзення інфармацыйных гадзін, класных гадзін, у правядзенні фальклорных святаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.
- Выніковасць удзелу музея ў конкурсах. 1) 2010г.–дыплом І ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі па тэме “Тапонімы і мікратапонімы мясцовага рэгіёна ( вучаніцы Гатчэня Г.,Ляўковіч А.),
2) 2013г. – дыплом І ступені на Міжнародных Мележаўскіх чытаннях (вучаніца Ханеня В.),
3) 2014г. – дыплом І ступені на абласных Гаазаўскіх чытаннях (вучаніца Ханеня В.),
4) 2015г.- дыплом ІІ ступені на Мележаўскіх чытаннях, пахвальны ліст на абласных Гаазаўскіх чытаннях,
5) 2016 г. – дыплом удзельніка рэспубліканскіх даследчых работ (вучаніца Караткевіч Д.),
6) 2017г. – дыплом ІІ ступені даследчых работ ( вучні Караткевіч Д., Дудзіч М.),
7) 2017г. – дыплом удзельнікаў Тураўскіх чытанняў ( вучні Караткевіч Д., Дудзіч М.).
8. Работа аб’яднанняў па інтарэсах на базе музея.
На базе музея была арганізавана работа краязнаўчага гуртка “Мой родны кут” ( 2009\2010н.г.).
9.Савет музея. 1) Цупік В.М.- настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
кіраўнік музея,
2) Дудзіч Максім, вучань 8 класа, экскурсавод,
3) Волчак Вадзім, вучань 4 класа,
4) Лысанава Любоў, вучаніца 7 класа, экскурсавод,
5) Пупарэвіч Ангеліна, вучаніца 9 класа, экскурсавод,
6) Слесарэнка Аляксандр, вучань 8 класа, экскурсавод.
10. СМІ аб музеі.
Публікацыі ў раённай газеце “Новае Палессе”: 1) “Не уходит в прошлое Победа», № 58,23.05.2009г., 2) “Развіваецца музейная справа”, № 59, 28.05.2009г., 3) “Школу наведаў ветэран”, №47,24.04.2010г., 4) “ Я з гісторыі ведаю вайну”, № 23, 19.03.2011г., 5) З любоўю да роднай мовы, роднага краю”, № 88, 03.11.2012г.,6) «Лучше один раз увидеть», 11.02.2017г., 7) «Немецкое население Турово-Житковичского региона», №№ 22,23,33, 18.03.,22.03.,26.04.2017г. ( Сайт газеты «Новае Палессе» - Now_Pales@cmi.by) .
11. Прозвішча, імя, імя па бацьку, подпіс кіраўніка музея
______________ Валянціна Міхайлаўна Цупік