Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву»

Дата: 8 марта 2025 в 20:23
Автор: Савич Ж. В.
84 просмотра

З лютага па снежань 2025 года ва ўстановах адукацыі краіны праходзіць рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву». Яе арганізатарам выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Акцыя праводзіцца з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сваёй сям’і і роду.

Паўдзельнічаць у мерапрыемстве запрашаюцца творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі краіны, зацікаўленыя ў краязнаўчай дзейнасці.

ёлета ў межах акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» праводзяцца рэспубліканскія конкурсы:

·       «Мой род, мая сям’я» (з лютага па кастрычнік 2025 года) – конкурсныя работы пра гісторыю сваёй сям’і (роду), генезіс свайго прозвішча; пра знаёмства з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі;

·       «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (з лютага па снежань 2025 года) – конкурсная работа складаецца з дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку», у якіх фіксуюцца наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Пераможцы і прызёры конкурсаў вызначаюцца ў кожнай узроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Патрабаванні да афармлення конкурсных матэрыялаў можна знайсці ў палажэнні да акцыі.

Падрыхтавана паводле сайта Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.